Аб праекце
Асноўныя напрамкі нашай дзейнасці
Вынікі нашай працы
Дапамагаючы нашым абаронцам - мы ратуем іх жыцці
З радістю оголошуємо про створення нового «Словника війни», який розроблений як інструмент для підтримки захисників України. Цей проєкт має на меті полегшити щоденну комунікацію та розуміння в тяжкі часи війни.
Пражскі Комплект — гэта ўнікальны набор абсталявання і рыштунку, які ўключае больш за 50 прадметаў, распрацаваны спецыяльна для беларускіх і ўкраінскіх добраахвотнікаў. Гэты камплект забяспечвае поўную падрыхтоўку і ахову рэкрута ў любых баявых умовах. Што ўваходзіць у Пражскі Комплект?
У сучасных умовах ваенных канфліктаў тэхналогіі адыгрываюць вырашальную ролю. Каманда Prague Support Team у супрацоўніцтве з беларускімі пілотамі, а таксама камандамі беларускіх і ўкраінскіх інжынераў, зрабіла значны крок у гэтым напрамку. Была арганізавана вытворчасць ударных FPV-дронаў пад брэндам FlightCore Dynamics.
Аснова падрыхтоўкі беларускіх добраахвотнікаў – З 2022 года Prague Support Team актыўна падтрымлівае беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца супраць агрэсіі ва Украіне. Адным з нашых найбольш значных праектаў стала стварэнне ў Польшчы лагістычнай базы, якая з часам ператварылася ў паўнавартасны навучальна-трэніровачна-лагістычны цэнтр.
Гэта гісторыя пачалася з маленькай беларускай дзяўчынкі Варвары, якая марыла пра дрон. Збіраўшы грошы, яна нарэшце набыла яго і… перадала беларускім байцам ва Украіну. Менавіта так нарадзілася ідэя стварэння атрада аэравыведкі, якая была рэалізавана ў супрацоўніцтве BySol і офіса Святланы Ціханоўскай, пры тэхнічнай падтрымцы і ўдзеле Prague Support Team (PST).
Падтрымаць праект
Мы будзем працягваць дапамагаць беларускім добраахвотнікам абараняць Украіну і трэніраваць усіх ахвотных беларусаў, у надзеі, што пасля перамогі на Украіне Беларусі змогуць нарэшце вызваліць і сваю радзіму.
Аб праекце PRague support team
Як пачынаўся наш праект
Гісторыя арганізацыі Prague Support Team (далей PST) пачалася 23 лютага 2022 года, калі мы сустрэліся ў Празе з украінскімі валанцёрамі, каб дапамагчы ім з праверкай і купляй стальных пліт для бронекамізэлек. Раніца 24 лютага паказала, што сустрэча адбылася своечасова. Ужо да вечара было закуплена больш за 200 бронепліт.
Вясна-лета 2022
Распрацоўка, кантрольныя адстрэлы і наладка вытворчасці бронепліт 4-га класа па стандарце NIJ. Ва Украіну было адпраўлена больш за 1.000 пражскіх бронепліт (шведская бранявая сталь SSAB Armox 500T таўшчынёй 6 мм, вага не больш за 4 кг, клас абароны: NIJ Standard.04 level 4). Кантакты з чэшскімі шпіталямі і вытворцамі і складамі медыкаментаў, трэніроўкі па тактычнай медыцыне з чэшскімі інструктарамі-іпарамедыкамі. Пастаўкі медыцынскіх заплечнікаў, медыкаментаў і абсталявання ў шпіталі Кіева, Харкава і парамедыкам у розныя падраздзяленні ЗСУ. Зборы і пастаўкі камплектаў адзення байцам з батальёна ім. Каліноўскага.
Сакавік 2022
Пачатак працы лагістычнай базы PST у Польшчы, якая з часам ператварылася ў навучальна-трэніровачны лагістычны цэнтр, які займаецца тактычнай падрыхтоўкай і аснашчэннем беларускіх добраахвотнікаў. Іншых такіх цэнтраў, створаных беларусамі, проста ніколі не існавала. Падрыхтоўку ў цэнтры прайшлі больш за 200 мужчын і жанчын, якія пайшлі на службу ў ЗСУ або працуюць у структурах Паспалітага Рушэння.
1 красавіка 2022
Афіцыйная рэгістрацыя некамерцыйнай арганізацыі Prague Support Team у Гандлёвым рэестры Прагі (Чэхія).
Лета-восень 2022
Пастаўкі абаронцам Украіны якаснай формы і рыштунку. Больш за 100 ужо знакамітых "пражскіх камплектаў", да набораў адзення і партый рыштунку для розных падраздзяленняў і атрадаў ЗСУ, напрыклад, 700 камплектаў “брытанкі” для 47-й штурмавой брыгады або складаных оптычных прыбораў для "трохлітарных" арганізацый Украіны. Пачатак супрацоўніцтва па набыцці, пераганцы і перадачы ў ЗСУ аўтамабіляў высокай праходнасці. Толькі ад PST ва Украіну было адпраўлена больш за 10 аўтамабіляў, і яшчэ некалькі дзесяткаў было адпраўлена з нашай дапамогай. Першая група байцоў палка "Пагоня" пасля навучання ў навучальна-трэніровачным цэнтры PST і праверак СБУ падпісала кантракты і ўступіла ў рады Сіл Спецыяльных Аперацый ЗСУ. Збор на цалкам абсталяваны і экіпіраваны аўтамабіль медыцынскай эвакуацыі для медыкаў палка "Пагоня".
Кастрычнік 2022
Удзел у падрыхтоўцы і прэзентацыя дзейнасці PST на 1 кангрэсе беларусаў Чэхіі ў Празе (22.10.2022).
Лістапад 2022
Забеспячэнне цёплымі рэчамі спецыяльных падраздзяленняў ЗСУ, уключаючы падраздзяленні беларускіх добраахвотнікаў. Адпраўлена больш за 50 зімовых камплектаў, усе па стандартах экіпіроўкі НАТА або Ізраіля.
Люты 2023
Удзел і дапамога ў стварэнні Паспалітага Рушэння – незалежнага, добраахвотнага аб'яднання беларусаў у Еўропе, якія шляхам ваеннай, фізічнай і тэарэтычнай падрыхтоўкі рыхтуюцца абараніць незалежнасць Беларусі.
Вясна 2023
Удзел у стварэнні і пачатак розных збораў на оптыку, рыштунак і экіпіроўку, рамонт аўтамабіляў для 1-й асобнай дэсантна-штурмавой роты «Беларусь» пад камандаваннем Валерыя Сахашчыка, якая ўваходзіць у склад 79-ай АДШБр ЗСУ. Тактычныя і медыцынскія трэніроўкі і экіпіроўка добраахвотнікаў розных харугваў Паспалітага Рушэння. Зборы на куплю розных прадметаў экіпіроўкі і абароны для беларускіх добраахвотнікаў у Другім Інтэрнацыянальным легіёне ЗСУ.
Восень 2023
Сумесны з Офісам Святланы Ціханоўскай і Фондам салідарнасці BYSOL збор і стварэнне асобнага атрада авіяразведкі, які складаецца з беларускіх добраахвотнікаў, экіпіроўка: два джыпа-пікапа, штабная машына, FTPV-дроны і некалькі "Старлінкаў". Пасля навучання і падрыхтоўкі, група адправілася выконваць цэлы комплекс разведвальных і агнявых задач у складзе адной з баявых брыгад ЗСУ.
Вясна 2024
Розныя зборы на экіпіроўку і рыштунак для беларускіх добраахвотнікаў 1-й асобнай дэсантна-штурмавой роты 79-ай АДШБр ЗСУ.
Стартаваў праект вытворчасці баявых ударных FTP-дронаў пад маркай Flight Core у супрацоўніцтве з украінскімі распрацоўшчыкамі машыннага навучання і баявымі падраздзяленнямі ЗСУ (да лета было перададзена і ўжо эфектыўна выкарыстана супраць ворага 25 дронаў).
Лета 2024
У супрацоўніцтве з чэшскімі партнёрамі аб вешчаны збор на 6 базавых станцый кіравання дронамі для пілотаў-аператараў 79-ай АДШБр ЗСУ.
Усё гэта было б немагчыма без вашай дапамогі… і мы працягваем.
Чаму і як узнікла арганізацыя/аб'яднанне?
На пачатку вайны мы ўсе , увесь свет , былі шакаваныя , і хто адразу, хто пазней , пачалі дапамагаць – хто , чым ды як маглі, ды каму маглі – а дапамагаць было трэба шмат каму:
- тэрытарыяльная абарона
- парамедыкі
- валанцёры
- добраахвотнікі
Мы з сябрамі пачалі з розных тыпаў гуманітарнай дапамогі ахвярам вайны , пачалі прыходзіць запыты на вайсковую экіпіроўку , бронекамізэлкі і гэтак далей. Шукалі што і дзе магли , шукалі данатараў – Адгукаліся беларусы ды ўкраінцы з цэлай Эўропы
дапамагалі ўсім, хто звяртаўся і каму маглі дапамагчы:
Вазілі гуманітарнаю дапамогу i рэчы ваярскай экіпіпоукі в Украіну, будавалі сеціва кантактаў ва Украіне, Чэхии, Польшчы і Еўропе.
Мы супрацоўнічалі і/ці супрацоўнічаем
Украинския вайскоуцы, шпіталі, фельчары ды неурадавая арганизацыи
Чэскія медыцынскія і тактычныя інструктары
Чэскія неурадавая арганизацыи
Польскія медыцынскія і тактычныя інструктары
Liga Obrony Kraju (Польшча)
Беларуская дыяспара ў ЕС, ЗША і ва ўсім свеце
Офіс Святланы Ціханоўскай
Аб'яднаны пераходны кабінет П.Латушка
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне
BYSOL
Офіис демакратычных силаў Беларуси в Чэхіі
Паспалтае рушэнне (харугвы)
Беларуски атрад «Пагоня» (2022-2023)
1-ша окрема десантно-штурмова рота «Білорусь» у складзе 79 ОДШБр ЗСУ
Česká stopa z.s
Украинския вайскоуцы, шпіталі, фельчары ды неурадавая арганизацыі
Чэскія медыцынскія і тактычныя інструктары
Чэскія неурадавая арганiзацыі
Польскія медыцынскія і тактычныя інструктары
Liga Obrony Kraju (Польшча)
Беларуская дыяспара ў ЕС, ЗША і ва ўсім свеце
Офіс Святланы Ціханоўскай
Аб’яднаны пераходны кабінет П.Латушка
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне
BYSOL
Офіис демакратычных силаў Беларуси в Чэхіі
Паспалтае рушэнне (харугвы)
Беларуски атрад «Пагоня» (2022-2023)
1-ша окрема десантно-штурмова рота «Білорусь» у складзе 79 ОДШБр ЗСУ
Česká stopa z.s
Prague support team
Пра нас пішуць
Беларусы і ўкраінцы арганізавалі вытворчасць ударных FPV-дронаў
Prague Support Team, якая дапамагае беларускім добраахвотнікам, сумесна з беларускімі пілотамі і камандай беларускіх і ўкраінскіх інжынераў арганізавала вытворчасць ударных FPV-дронаў пад брэндам FlightCore Dynamics.
Нас натхняюць чэхаславацкія легіянеры, — кажа Якімовіч, які шукае рыштунак для беларусаў, якія ваююць ва Украіне
«Чэхаславацкія легіёны — наша натхненне: яны змагаліся за дзяржаву, якой яшчэ не існавала», — апісвае Кірыл Якімовіч, які пятнаццаць гадоў таму пераехаў з Беларусі ў
Байцы авіяразведкі з палка «Пагоня» прыступілі да службы ва УСУ
Байцы авіяразведкі з палка «Пагоня» прыступілі да службы ва УСУ. Пра гэта паведамляе каманда Prague Support Team, якая рабіла збор на навучанне і аснашчэнне байцоў.