Атрад аэравыведкі: гісторыя Варвары і беларускіх добраахвотнікаў

Гэта гісторыя пачалася з маленькай беларускай дзяўчынкі Варвары, якая марыла пра дрон. Збіраўшы грошы, яна нарэшце набыла яго і… перадала беларускім байцам ва Украіну. Менавіта так нарадзілася ідэя стварэння атрада аэравыведкі, якая была рэалізавана ў супрацоўніцтве BySol і офіса Святланы Ціханоўскай, пры тэхнічнай падтрымцы і ўдзеле Prague Support Team (PST).

Дзякуючы ахвяраванням і падтрымцы неабыякавых людзей, былі сабраныя неабходныя сродкі для фармавання атрада. Усе байцы прайшлі тактычную падрыхтоўку на базе PST у Польшчы, дзе таксама навучаліся кіраванню дронамі, удзельнічалі ў тактычных палявых занятках і трэнінгах, а таксама асвойвалі навыкі аказання тактычнай медыцынскай дапамогі.

Для атрада былі набыты дроны, уся неабходная тэхніка, 4х4 аўтамабілі і іншае абсталяванне. Асаблівы ўклад у развіццё атрада ўнесла беларуская дыяспара з розных краін свету, якая фінансавала гэтую дзейнасць, у тым ліку і закупку «Пражскага Камплекта» кожнаму ваяру атрада аэравыведкі.

З лета 2022 года атрад аэравыведкі ўступіў у шэрагі Узброеных сіл Украіны і распачаў сваю місію па абароне Украіны. Гэтыя смелыя людзі, узброеныя сучаснымі тэхналогіямі і ведамі, змагаюцца за мір і свабоду, працягваючы справу, распачатую маленькай дзяўчынкай з вялікай марай.

Падтрымаць праект

Мы будзем працягваць дапамагаць беларускім добраахвотнікам абараняць Украіну і трэніраваць усіх ахвотных беларусаў, у надзеі, што пасля перамогі на Украіне Беларусі змогуць нарэшце вызваліць і сваю радзіму.