Байцы авіяразведкі з палка «Пагоня» прыступілі да службы ва УСУ. Пра гэта паведамляе каманда Prague Support Team, якая рабіла збор на навучанне і аснашчэнне байцоў.
– Аэроразведка складаецца з наступных частак: група падтрымкі і два разведвальных крыла. Кожнае Крыло ўяўляе сабой аўтаномную разведвальна-ўдарную групу з чатырох чалавек, яны выяўляюць варожыя мэты і знішчаюць іх шляхам навядзення і карэктавання агню артылерыі альбо ўласнымі агнявымі сродкамі. Група складаецца з камандзіра крыла, аператара БПЛА, і двух назіральнікаў-аператараў БСУ. Пры неабходнасці члены групы ўзаемна гатовыя замяняць адзін аднаго.
Паводле звестак Prague Support Team, на стварэнне авіяразведкі было сабрана 40 тысяч еўра. Байцы прайшлі праграму падрыхтоўкі ў еўрапейскіх інструктараў. За ідэю стварэння падраздзялення, інфармацыйную падтрымку і дапамогу з транспартам каманда падзякавала беларускай дзяўчынцы Вары. Раней яна ахвяравала свой дрон беларусам, якія ваююць ва Украіне.
ав/euroradio.fm