Навучальна-трэніровачны цэнтр у Польшчы

Аснова падрыхтоўкі беларускіх добраахвотнікаў – З 2022 года Prague Support Team актыўна падтрымлівае беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца супраць агрэсіі ва Украіне. Адным з нашых найбольш значных праектаў стала стварэнне ў Польшчы лагістычнай базы, якая з часам ператварылася ў паўнавартасны навучальна-трэніровачна-лагістычны цэнтр.

Гэты цэнтр адыграў вялізную ролю ў падрыхтоўцы беларускіх добраахвотнікаў, больш за гэта, іншых падобных цэнтраў, створаных беларусамі ці для падрыхтоўкі выключна беларусаў, не існавала і дагэтуль не існуе.

Цэнтр стаў важным звяном у падрыхтоўцы больш за 200 мужчын і жанчын, якія ў далейшым далучыліся да шэрагаў Узброеных сіл Украіны або сталі часткай структураў Паспалітага Рушэння. Пад кіраўніцтвам замежных інструктароў з вялізным вайсковым досьведам добраахвотнікі праходзілі ваенна-тактычную і медыцынскую падрыхтоўку, якая дазволіла ім эфектыўна дзейнічаць у баявых умовах.

Дзякуючы падтрымцы донараў і супрацоўніцтву з рознымі арганізацыямі, нашым камандам удалося стварыць унікальны цэнтр, які забяспечыў беларускіх добраахвотнікаў усім неабходным для паспяховага выканання іх місій. Да канца 2022 года, пасля таго як цэнтр выканаў сваю задачу, ён быў зачынены.

Мы ганарымся тым, што наш цэнтр унёс значны ўклад у ўмацаванне абарончых здольнасцей беларускіх добраахвотнікаў і адыграў важную ролю ў іх падрыхтоўцы да змагання за свабоду і справядлівасць.

Падтрымаць праект

Мы будзем працягваць дапамагаць беларускім добраахвотнікам абараняць Украіну і трэніраваць усіх ахвотных беларусаў, у надзеі, што пасля перамогі на Украіне Беларусі змогуць нарэшце вызваліць і сваю радзіму.