Беларусы і ўкраінцы арганізавалі вытворчасць ударных FPV-дронаў
Prague Support Team, якая дапамагае беларускім добраахвотнікам, сумесна з беларускімі пілотамі і камандай беларускіх і ўкраінскіх інжынераў арганізавала вытворчасць ударных FPV-дронаў пад брэндам FlightCore Dynamics. Першая партыя прайшла франтавыя выпрабаванні ў лютым-сакавіку ў трох падраздзяленнях Узброеных сіл Украіны.