У сучасных умовах ваенных канфліктаў тэхналогіі адыгрываюць вырашальную ролю. Каманда Prague Support Team у супрацоўніцтве з беларускімі пілотамі, а таксама камандамі беларускіх і ўкраінскіх інжынераў, зрабіла значны крок у гэтым напрамку. Была арганізавана вытворчасць ударных FPV-дронаў пад брэндам FlightCore Dynamics.
Першая партыя дронаў FlightCore, паспяхова прайшла франтавыя выпрабаванні ў лютым-сакавіку 2024 года. У баявых умовах іх выкарыстоўвалі тры падраздзяленні Узброеных сіл Украіны:
🌜 РУБПАК «Небесна Кара» 54 ОМБР
🎂 Падраздзяленне «Сліпа Лють» УДА
🗡️ 1 OДШР/РУПБАК «Перун» 79 OДШБр
Вынікі выпрабаванняў паказалі высокую эфектыўнасць працы дронаў у самых складаных умовах, у тым ліку пры актыўным супрацьдзеянні варожых сістэм радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ). Беларускія «крылатыя гусары» змаглі дакладна трапіць па бронетэхніцы праціўніка, уключаючы баявыя машыны пяхоты (БМП) і танкі, нават на максімальнай дыстанцыі.
На сённяшні дзень было пастаўлена больш за 25 дронаў, большасць з якіх была прафінансавана з уласных сродкаў каманды Prague Support Team. Акрамя таго, частку дронаў аплаціла мэрыя чэшскага горада Ржычаны, што сведчыць пра важнасць і падтрымку гэтага праекта на міжнародным узроўні.
Стварэнне ўласных ўдарных дронаў — гэта прыклад таго, як міжнароднае супрацоўніцтва і тэхналагічны прагрэс могуць зрабіць унёсак у абарону свабоды і незалежнасці. Дроны FlightCore Dynamics ужо паказалі сваю эфектыўнасць на полі бою, і іх далейшая вытворчасць стане важным элементам у змаганні за мір і справядлівасць.