Пражскі Комплект — гэта ўнікальны набор абсталявання і рыштунку, які ўключае больш за 50 прадметаў, распрацаваны спецыяльна для беларускіх і ўкраінскіх добраахвотнікаў. Гэты камплект забяспечвае поўную падрыхтоўку і ахову рэкрута ў любых баявых умовах.
Што ўваходзіць у Пражскі Комплект?
- Поўная ваенная форма і якасныя боты;
- Бронекамізэлька і шалом для максімальнай абароны;
- Ахова зроку і каленяў;
- Цёплая вопратка, спальнік з карэматам;
- Комплект бялізны і шкарпэтак;
- Разнастайныя прадметы абсталявання: ліхтар, нож і іншыя неабходныя інструменты;
- Поўная аптэчка па стандарту IFAK, якая ўключае ўсё неабходнае для аказання першай медыцынскай дапамогі;
- Заплечнік, прадметы гігіены, неабходныя торбы ды падсумкі;
- Нават прысмакі для падтрымання баявога духу.
Большасць рыштунку пастаўлялася з краін НАТА, што гарантавала высокую якасць і праверанасць у рэальных баявых умовах. Пражскі Комплект цалкам закрываў патрэбы рэкрута-дабраахвотніка, дазваляючы яму адразу прыступіць да выканання сваіх задач на фронце.
Эфектыўнасць і даступнасць
Элементы Пражскага Комплекта набываліся па аптовых коштах, што дазваляла выкарыстоўваць сродкі нашых донараў з максімальнай эфектыўнасцю. На той момант калькуляцыя Пражскага Комплекта 2.0 выглядала наступным чынам:
- Набор рыштунку (больш за 50 прадметаў, без брані): да €500
- Браня (дзве бронепліты, камізэлька і шлем): да €550
Такім чынам, агульны кошт Пражскага Комплекта складаў каля €1000.
На той час (да канца 2022) мы ўжо сабралі і адрасна перадалі большт чым 200 камплектаў канкрэтным ваярам, якія змагаліся за свабоду і незалежнасць Украіны.
Вашы ўнёскі былі вырашальнымі для бяспекі і жыццяў беларускіх добраахвотнікаў. Вялікае дзякуй за кожную частку, якую вы ахвяравалі на гэтую справу.